Дрыгва - Калі загінеш у баі Lyrics

Lyrics Калі загінеш у баі - Дрыгва



Рассякаюць паветра гостры мячы,
Свішчуць над галовамі стрэлы.
Падымаюць зямлю наканечнікі дзідаў,
Цягнецца ўверх чорны дым ў далечы.
Кроплі крыві ўпалі на твар,
Слых рэжуць смяротныя крыкі,
Бой закіпае з новаю сілай,
І ў гэтым баі мой меч - гаспадар.
Ты бачыў мой цень,але не зратаваць
Сябе - лязо з сілай прабіла даспехі.
У вачах тваіх я назіраю агонь
І ён пачынае імгненнна згасаць.
Цяпер душа твая ў маіх руках
Я ахвярую яе свайму Богу.
Вусны шэпчуць чароўныя словы
І ворага раптам акутвае жах.
Хутчэй б'ецца сэрца ў грудзях,
Целам сваім адчуваю я стому
І сонца ўжо на небасхіле кідае
Крывавы позірк на наш сцяг.



Writer(s): дрыгва


Дрыгва - Сын магутнага Рода
Album Сын магутнага Рода
date of release
25-06-2010




Attention! Feel free to leave feedback.