Akulina - Трымай Lyrics

Lyrics Трымай - Akulina




Ў душу заглянула сонца
Ціха-ціха, нібы цень
Сэрца прытуліла шчыра
Той прамень
Горача цяпло ступае
Ў патаемнае душы
Каб сагрэць, яе сагрэць
Адчуваю полымя твайго цяпла
Адчуваю полымя твае
Трымай мяне
Трымай заўсёды
Хай твой прамень малюе шлях
Дзіўны шлях
А я за ім адчайна палячу
Ў новае, яскравае жыццё
Мары, я ведаю дзе вы
Мушу за вамі, мушу за вамі ісці
Жадаю пачуцці знайсцi
Каб захаваць святло
Што застанецца ў кожным сэрцы
Адчуваю полымя, твайго цяпла
Адчуваю полымя твае
Трымай мяне
Трымай заўсёды
Хай твой прамень малюе шлях
Дзіўны шлях
А я за ім адчайна палячу
Ў новае, яскравае жыццё
А я за ім адчайна палячу
Ў новае, яскравае жыццё



Writer(s): Akulina



Attention! Feel free to leave feedback.