Lavon Volski - Chaj Lyrics

Lyrics Chaj - Lavon Volski



Ня першы дзень, ня першы год бяз болю
Мы што маглі, мы ўсё здалі бяз бою
Па ўсёй зямлі ішлі баі калісьці
Была вайна, але няма карысці
Хай хай хай хай будзе так
Няхай будзе так
Мы граем апошні акт
Хай хай хай хай будзе так
Няхай будзе так
Ня зменіш ніводны такт
Ня першы дзень, ня першы год бяз сэрца
І чым далей, ўсё цяжэй сагрэцца
Не гнуў цяжар, палал пажар калісьці
Нібыта ў сне, не тае снег на лісці
Хай хай хай хай будзе так
Няхай будзе так
Мы граем апошні акт
Хай хай хай хай будзе так
Няхай будзе так
Ня зменіш ніводны такт
Ня першы дзень, ня першы год бяз мэты
Прышла зіма і ўжо няма імпэту
І ўжо няма, ўжо няма спакою
Хутчэй, зіма, вазьмі мяне з сабою
Хай хай хай хай будзе так
Няхай будзе так
Мы граем апошні акт
Хай хай хай хай будзе так
Няхай будзе так
Ня зменіш ніводны такт



Writer(s): лявон вольскі


Lavon Volski - Hravitacyja
Album Hravitacyja
date of release
21-02-2019




Attention! Feel free to leave feedback.