Uzari - Mora Lyrics

Lyrics Mora - Uzari



Гляджу, але не бачу берагоў.
Тану, але не адчуваю глыбіні.
Спытаеш, для чаго
Сябе я перамог,
Калі я гэта прысніў?
За гэтым часам будзе новы час.
За даляглядам бачу новы далягляд.
Чытаю па вачах:
Усё вакол для нас,
А ўсе сумненні пасля.
Я тануў у тых хвалях.
Ты мяне абдымала.
За сабой так запрашала,
Светлым агнём ззяла.
Па дробных кроплях я збіраў жыццё,
А ты прыйшла, прынесла колер і настрой.
Якое адкрыццё
Мне гэта пачуццё,
І гэта толькі з табой.
Я тануў у тых хвалях.
Ты мяне абдымала.
За сабой так запрашала,
Светлым агнём ззяла.
Я тануў у тых хвалях.
Ты мяне абдымала.
За сабой так запрашала,
Светлым агнём ззяла.



Writer(s): Yury Naurotski


Uzari - Mora
Album Mora
date of release
20-09-2016

1 Mora




Attention! Feel free to leave feedback.