Песняры - Зачарованная моя Lyrics

Lyrics Зачарованная моя - Песняры



Патухаюць, цямнеюць высi,
Зоркi ўспыхваюць над сiнявой.
Да пляча маяго прытулiся
Залатою сваёй галавой.
Чуеш вецер i чуеш вечар,
Чуеш, цiха шапоча сад.
На твае худзенькiя плечы,
Асыпае ноч зорапад.
Гэта я с табой вечарую,
Туманамi цябе я чарую.
Васiлькоў шапатлiваю моваю,
Зачароўваю, зачароўваю,
Закалыхваю я цябе.
I ад рук няўмелых, нясмелых,
Не схаваешся ты нiдзе.
Поўня белая, яблыкам спелым,
На далонi твае yпадзе.
Ты шапнеш мне адчайныя словы,
Што шаптаў табе ўчора я.
Вечаровая, зачароўваная,
Закалыханая мая.
Гэта я с табой вечарую,
Туманамi цябе я чарую.
Васiлькоў шапатлiваю моваю,
Зачароўваю, зачароўваю,
Закалыхваю я цябе.
Гэта я с табой вечарую,
Туманамi цябе я чарую.
Васiлькоў шапатлiваю моваю,
Зачароўваю, зачароўваю,
Закалыхваю я цябе.




Песняры - Песняры
Album Песняры
date of release
01-01-2007




Attention! Feel free to leave feedback.