paroles de chanson IV - CHORNABROVA
Іх
паненкі,
калі
вайна,
ідуць
ваяваць
Ну,
ня
ўсе
зь
іх,
а
толькі
як
бацькі
няма
ці
брата
У
баі
сармат
– напятая
цеціва,
А
дуга,
што
яе
напінае
– дачка
сармата
Гойсае
лесам
вершніца
дзікай
красы
Конь
паміж
ног
і
спадніца
ўгару
без
прыліку
І
уланскім
пер'ем
за
ёю
лятуць
валасы
Колеру
нешліфаванага
сердаліку
Як
Дыяна
з
Дэмэтрай
– то
з
кушам,
то
з
капачом
І
да
імшы,
як
павачка,
штонядзелі...
Усё,
што
яны
не
зваююць
сармацкім
мячом
Прывядуць
у
палон
на
аркане
сармацкай
кудзелі
Я
ніколі
ня
бачыла
іншай
краіны,
дзе
Гэтак
часта
пытаюцца:
хто
мы
й
куды
ідзем?
–
І
шалеюць
гэтак,
чуючы
ад
мудрацоў
Што
яны
– дурачкі
на
дарозе
ў
канец
канцоў
Вельмі
часта
бывае,
што
гэтыя
мудрацы
Зьвінавачваюцца
ў
празьмерным
спажываньні
мацы
І
выганяюцца
з
гораду
пад
гарматы
На
іх
месца
прыходзяць
іншыя
мудрацы
Якія
гавораць
ім,
што
яны
– малайцы
Бо
мудрэц
– гэта
той,
хто
хваліць
ва
ўсім
сармата
Бо
мудрэц
– гэта
той,
хто
хваліць
ва
ўсім
сармата
Лацінскай
ці
грэцкай
веры
ты
– тут
няважна
Іх
мараль
наагул
ня
мае
дачыненьня
да
Бога
Яны
тут
паводзяцца
так,
як
дзяўчынка
скажа
Кірпатая,
куца
стрыжаная,
росту
малога
Гаспадыням
належыць
на
золку
на
рынку
стаяць
І
слухаць,
што
шэпча
гандлярцы
рыбаю
тая
дзяўчынка
І
калі
не
дачуеш,
то
ты
не
сарматка,
а
бл*дзь
Што
сябе
прапануе
сялянам
за
лусту
шынкі
Госпад
іх
пляжыць
то
гадамі,
то
– градам
Але
вер
мне:
гэта
– невынішчальныя
людзі
Дзяўчынка
з
гандляркаю
будуць
іхнім
урадам
Нават
калі
іх
краіны
на
мапах
ня
будзе
Attention! N'hésitez pas à laisser des commentaires.