CHORNABROVA - IV текст песни

Текст песни IV - CHORNABROVA




Іх паненкі, калі вайна, ідуць ваяваць
Ну, ня ўсе зь іх, а толькі як бацькі няма ці брата
У баі сармат напятая цеціва,
А дуга, што яе напінае дачка сармата
Гойсае лесам вершніца дзікай красы
Конь паміж ног і спадніца ўгару без прыліку
І уланскім пер'ем за ёю лятуць валасы
Колеру нешліфаванага сердаліку
Як Дыяна з Дэмэтрай то з кушам, то з капачом
І да імшы, як павачка, штонядзелі...
Усё, што яны не зваююць сармацкім мячом
Прывядуць у палон на аркане сармацкай кудзелі
Я ніколі ня бачыла іншай краіны, дзе
Гэтак часта пытаюцца: хто мы й куды ідзем?
І шалеюць гэтак, чуючы ад мудрацоў
Што яны дурачкі на дарозе ў канец канцоў
Вельмі часта бывае, што гэтыя мудрацы
Зьвінавачваюцца ў празьмерным спажываньні мацы
І выганяюцца з гораду пад гарматы
На іх месца прыходзяць іншыя мудрацы
Якія гавораць ім, што яны малайцы
Бо мудрэц гэта той, хто хваліць ва ўсім сармата
Бо мудрэц гэта той, хто хваліць ва ўсім сармата
Лацінскай ці грэцкай веры ты тут няважна
Іх мараль наагул ня мае дачыненьня да Бога
Яны тут паводзяцца так, як дзяўчынка скажа
Кірпатая, куца стрыжаная, росту малога
Гаспадыням належыць на золку на рынку стаяць
І слухаць, што шэпча гандлярцы рыбаю тая дзяўчынка
І калі не дачуеш, то ты не сарматка, а бл*дзь
Што сябе прапануе сялянам за лусту шынкі
Госпад іх пляжыць то гадамі, то градам
Але вер мне: гэта невынішчальныя людзі
Дзяўчынка з гандляркаю будуць іхнім урадам
Нават калі іх краіны на мапах ня будзе



Авторы: Maryja Martysievic, Palina Dabravolskaya



Внимание! Не стесняйтесь оставлять отзывы.