Brutto - Рокi (Live) текст песни

Текст песни Рокi (Live) - Brutto



Я заўсёды з павагай ставіўся да прафэсійнага спорту,
Верачы ў тайны сэнс гэтай нябеснай фізры,
У магію гетраў і маек, цяжкіх ад салёнага поту,
Разбітых фізіяномій, што паказваюць па тэлевізары.
Дзеці працоўных, якія жывуць на спальных раёнах,
Зьбіраючыся на пустках за чорнымі цеплатрасамі,
Кожны вечар гуляюць ад абароны,
Вытоптваючы траву кітайскімі адыдасамі.
Бінтуеш запясьці. Бяз морфію не засынае рокі.
Нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах.
І, стаўшы пад грушу, б'еш яе, б'еш да запамарокі,
Нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах.
Кожны з тых мальцаў хацеў бы стаць нармальным баксэрам
І падпісаць кантракт на баі дзе-небудзь у штатах.
Заваліш пару кубінцаў, зробісься мільянэрам.
І ганарары прасаджваеш, гуляючы на аўтаматах.
Зробісься чэмпіёнам, каб гэтыя ўсе прыдуркі
Здымалі сабе на мабілы тваё ўзнагароджаньне.
Штомесяц адлічваеш грошы для дзіцячых прытулкаў,
Ніколі не забываючы аб сацыяльным паходжаньні.
Бінтуеш запясьці. Бяз морфію не засынае рокі.
Нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах.
І, стаўшы пад грушу, б'еш яе, б'еш да запамарокі,
Нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах.
Перамагаеш дэпрэсію мэдычнымі прэпаратамі.
Сьпіш з пакаёўкамі, ладзіш мардабой з рэпартэрамі.
Пляжыш усё барахло, прынесенае спэкулянтамі,
І заліваесься ў ложку залатою мадэраю.
Бінтуеш запясьці. Бяз морфію не засынае рокі.
Нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах.
І, стаўшы пад грушу, б'еш яе, б'еш да запамарокі,
Нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах.




Brutto - Live Minsk - Arena 08.03.2017
Альбом Live Minsk - Arena 08.03.2017
дата релиза
23-11-2017




Внимание! Не стесняйтесь оставлять отзывы.