Uzari - Падзяка сэрца текст песни

Текст песни Падзяка сэрца - Uzari



Чую водар іржы па дарозе паветра
Пытанні розума - я не пагаджуся
І заплюшчу вочы, каб слухаць тыя гукі
І непазьбежна прэч павярнуся
Падзяка сэрца
Лаем адчуваю
І сьвятло ў вачыма - усё тое, што я маю
Падзяка сэрца як вогнішча пылае
І ў часе цемры са мной размаўляе
Быццам крокам жураўля мяне кідае ў бокі
Як птушка бітая - лічыць свае крокі
І заплюшчу вочы, каб не пабачыць стрэл
Але мабыць ужо не маю вачэй
Падзяка сэрца
Лаем адчуваю
І сьвятло ў вачыма - усё тое, што я маю
Падзяка сэрца як вогнішча пылае
І ў часе цемры са мной размаўляе
Уа-а-а-а-а!
Падзяка сэрца
Лаем адчуваю
І сьвятло ў вачыма - усё тое, што я маю
Падзяка сэрца (падзяка сэрца) як вогнішча пылае (як вогнішча пылае)
І ў часе цемры ў часе цемры) са мной размаўляе (са мной размаўляе)
У-о-о...



Авторы: yury naurotski


Uzari - Падзяка Сэрца
Альбом Падзяка Сэрца
дата релиза
05-02-2019





Внимание! Не стесняйтесь оставлять отзывы.