Дрыгва - Шлях валхвоў текст песни

Текст песни Шлях валхвоў - Дрыгва



Са мной гульню заладзіў вецер
У чыстым полі сярод ночы.
Гне да долу, збіць з ног хоча,
Засыпае снегам вочы.
Але бачу, недалёка
Засталося мне да лесу.
За сцяной дрэў, за высокай,
Завірухе мала месца.
Абраў знаёмы накірунак
І ў чорны глыб накіраваўся.
Стамляла йсці па гурбах снега,
Ды часам за галлё чапляўся.
Усё, заўважыў гэта месца -
Густы ельнік што хавае.
Невялікая паляна,
Туды я накірунак маю.
Вогнішча развёў ў цемры
І ў наступнае імгненне
Цень адкінуў святы камень -
Прад ім ўпаў я на калені.
І ў час калі прамовіў словы
Хвалы Багам нашага роду,
Цела Дух прашчура напоўніў
І ўвабраў я моц прыроды.
Нават той скарб каштоўных ведаў,
Што лес пранёс ў пакаленнях,
Раптоўна розум мой спасцігнуў
І атрымаў я прасвятленне.
Колазварот жыцця зямнога
Усім даўно адзначыў месца.
У віры бясконцым і спрадвечным
Павінны мы свой лёс пранесці.



Авторы: дрыгва


Дрыгва - Сын магутнага Рода
Альбом Сын магутнага Рода
дата релиза
25-06-2010




Внимание! Не стесняйтесь оставлять отзывы.